https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выбух на прыпынку ў Маскве быў учынены гранатай Ф-1


Эксперты маскоўскай паліцыі ўстанавілі, што на аўтобусным прыпынку ў цэнтры Масквы вечарам 7 лістапада выбухнула граната Ф-1, а не ўзрыўпакет, як лічылася раней, паведамляюць інфармагенцтвы.
У прэс-службе ДУ МУС па Маскве заявілі, што па справе праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы, апытваюцца пацярпелыя і сведкі здарэння.

У МУС таксама паведамілі, што ў сувязі са следчымі мерапрыемствамі рух побач з аўтобусным прыпынкам на вуліцы Пакроўка, дзе адбыўся выбух, адкрыты толькі для грамадскага транспарту.

Паводле даных прэс-службы дэпартамента аховы здароўя Масквы, у выніку выбуху пацярпелі пяць чалавек. Трое з іх застаюцца ў маскоўскіх бальніцах. Па факце выбуху ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства".

8 снежня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.12.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:544
 
Ключевые слова:
Москва Взрыв Происшествия Криминал Хулиганство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме