https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэкордныя паводкі ў Англіі звязаны з глабальным пацяпленнем


Аб гэтым напярэдадні ўвечары заявілі ў Галоўнай метэаралагічнай службе Злучанага Каралеўства.
Існуюць "усе падставы лічыць", што глабальнае пацяпленне стала прычынай зацяжных ліўняў на паўночным захадзе Англіі, што прывяло да самай моцнай за апошнія гады паводкі.  

Паводле слоў галоўнага навуковага кансультанта службы Джуліі Слінга, умовы надвор`я ў краіне за апошнія дні "нельга назваць інакш як анамальнымі".

У сувязі з гэтым спецыялісты асабліва адзначаюць сітуацыю ў графстве Камбрыя, што пацярпела ад паводкі: менш чым за двое сутак там выпала 405 мм ападкаў, што з`яўляецца рэкордным паказчыкам за ўвесь час вядзення адпаведных назіранняў і амаль у два разы вышэй за месячную норму.

"Пакуль мы не можам адназначна гаварыць аб глабальным змяненні клімату як аб галоўнай прычыне паводкі, - заявіла Слінга ў інтэрв`ю ВВС. - Тым не менш з тых звестак, што дае нам фундаментальная фізіка і мадэляванне надвор`я, можна зрабіць выснову, што сувязь існуе".

На думку спецыялістаў, зацяжныя ліўні ў Вялікабрытаніі выкліканы анамаліямі надвор`я ў заходняй частцы ціхаакіянскага рэгіёна, дзе апошнім часам таксама значна пачасціліся дажджы. Прычынай апошніх можа быць больш хуткае, чым раней, раставанне арктычнага лёду.

Цяпер у Вялікабрытаніі аб`яўлены амаль 100 папярэджанняў аб паводцы, пры гэтым амаль 15 з іх абяцаюць моцную паводку. Усяго за апошнія дні затоплена больш як 5 тыс. дамоў па ўсёй краіне, амаль 60 тыс. засталіся без электрычнасці. Закрыта большасць аўтамагістралей, спынены чыгуначныя зносіны з Шатландыяй. На дапамогу камунальшчыкам і ратавальнікам кінулі армейскія падраздзяленні. Стыхія прывяла да эвакуацыі тысяч жыхароў паўночнага захаду Англіі, вядома, што два чалавекі загінулі. Паводле даных сіноптыкаў, дажджы не спыняцца ўвесь тыдзень.

8 снежня 2015, Лондан
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:08.12.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:469
 
Ключевые слова:
Паводка Наводнение Великобритания Глобальное потепление Природный катаклизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме