https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На працягу месяца білеты на рэйсы Мінск - Ніца - Мінск можна будзе вярнуць або перанесці даты вылету


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе авіякампаніі "Белавія"
На працягу месяца білеты на рэйсы Мінск - Ніца - Мінск можна будзе вярнуць або перанесці даты вылету.

"У сувязі з трагічнымі падзеямі, якія здарыліся ўчора ў Ніцы, на працягу месяца можна вярнуць білет або перанесці бліжэйшыя даты вылету па маршруце Мінск - Ніца - Мінск. Вяртанне білетаў або змяненне дат вылетаў можна ажыццявіць у касах авіякампаніі, прадстаўніцтвах, а таксама звярнуўшыся ў кругласутачную службу падтрымкі "Белавія", - падкрэслілі ў прэс-службе.

"Белавія" не плануе адмяняць авіярэйсы ў Ніцу. Цяпер авіякампанія выконвае такія рэйсы тры разы ў тыдзень: у суботу і сераду (вылет з Мінска ў 8.30), а таксама ў нядзелю (вылет у 12.10). Тэракт у Ніцы адбыўся ноччу 14 ліпеня.

Паводле апошніх даных, яго ахвярамі сталі 84 чалавекі, дзясяткі пацярпелі.

15 ліпеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.07.2016
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:697
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Ницца Теракт Терроризм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме