https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Каталіцкія храмы Беларусі ўпершыню адчыняць "святыя брамы"


13 снежня, праз тыдзень пасля пачатку ў каталіцкім свеце Года міласэрнасці, у асобных каталіцкіх касцёлах і санктуарыях па ўсім свеце, у тым ліку ў Беларусі, адчыняюцца "святыя брамы", або "дзверы міласэрнасці".
У 12.30 у мінскім касцёле Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пачнецца набажэнства, падчас якога мінчане пачуюць урывак з папскай булы з аб`яўленнем Года міласэрнасці. Затым вернікі пройдуць працэсіяй па вуліцах Валадарскага і Камсамольскай да архікафедральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі на плошчы Свабоды, дзе адбудзецца адкрыццё "святой брамы".

У Мінска-Магілёўскай архіепархіі "дзверы міласэрнасці" адчыняцца ў асобных касцёлах і санктуарыях Мінска, Магілёва і Будслава, у Гродзенскай епархіі — у Гродне і Лідзе, у Віцебскай — у Віцебску і Браславе, а ў Пінскай — у Пінску, Гомелі, Баранавічах і Брэсце.

Год Божай міласэрнасці, аб`яўлены папам рымскім Францыскам, пачаўся 8 снежня — у 50-годдзе завяршэння Другога Ватыканскага сабору, які стаў "актам міласэрнасці ў дачыненні да касцёла і чалавецтва". Пачатак Года міласэрнасці азнаменаваўся адкрыццём пантыфікам "святой брамы" ў базіліцы Святога Пятра ў Ватыкане.

"Святыя брамы" адчыняюцца толькі ў юбілейныя гады, якія аб`яўляе папа рымскі. Праходжанне праз іх дае індульгенцыю — дараванне часовай кары за ўжо спавяданыя грахі. У розныя перыяды гісторыі царквы "святыя брамы" акрамя ватыканскай базілікі Святога Пятра адчыняліся толькі ў базіліцы Маці Божай Вялікай, базіліцы Святога Яна Латэранскага і базіліцы Святога Паўла за Аўрэліянавымі сценамі. Аднак сёлета папа Францыск упершыню ў гісторыі каталіцкай царквы дазволіў адчыняць "дзверы міласэрнасці" ў асобных епархіях, касцёлах і санктуарыях.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 13 снежня 2015
 
Дата публикации:13.12.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:671
 
Ключевые слова:
Двери милосердия Христианство Религия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме