https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Краіны СНД узмоцняць супрацоўніцтва ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый


Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД.
Праект пагаднення аб супрацоўніцтве краін СНД у галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый уносіцца на разгляд Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці, пасяджэнне якога пройдзе 16 кастрычніка ў Казахстане.

Праект пагаднення прадугледжвае супрацоўніцтва па шэрагу кірункаў: 

- узаемнае абвяшчэнне аб НС;

- прагназаванне і маніторынг НС;

- планаванне і правядзенне мерапрыемстваў па папярэджанні і ліквідацыі НС;

- абмен вопытам па арганізацыі падрыхтоўкі насельніцтва да дзеянняў у НС;

- абмен інфармацыяй аб папярэджанні і ліквідацыі НС, перыядычнымі выданнямі, метадычнай і іншай літаратурай, відэа- і фотаматэрыяламі;

- арганізацыя сумесных канферэнцый, семінараў, рабочых нарад, вучэнняў, трэніровак і спецыялізаваных выстаў;

- падрыхтоўка спецыялістаў на дагаворнай аснове, абмен стажорамі, выкладчыкамі, вучонымі і спецыялістамі;

- ажыццяўленне іншай дзейнасці ў галіне папярэджання і ліквідацыі НС, якая ўзгадняецца кампетэнтнымі органамі бакоў.

Каардынацыя дзейнасці і арганізацыя аператыўнага ўзаемадзеяння кампетэнтных органаў бакоў у межах пагаднення ўскладаецца на Міждзяржаўны савет па надзвычайных сітуацыяй прыроднага і тэхнагеннага характару.

Кампетэнтныя органы бакоў штогод, у першым квартале, інфармуюць орган, які  каардынуе, аб кантактах і ажыццёўленай дзейнасці.

Пагадненне прадугледжвае накіраванне пісьмовых запытаў аб даванні дапамогі, першачарговы (прыярытэтны) парадак перамяшчэння аснашчэння і матэрыялаў забеспячэння цераз дзяржаўныя (мытныя) межы бакоў, у тым ліку перамяшчэнне транзітам цераз тэрыторыі бакоў без выплаты мытных пошлін, збораў, падаткаў, а таксама без забеспячэння такой выплаты і без прымянення мер нетарыфнага рэгулявання. Паветраныя судны, якія ўваходзяць у склад аснашчэння фарміравання па аказанні дапамогі, вызваляюцца ад аэранавігацыйных, аэрапартовых і іншых відаў збораў (плацяжоў).

Прадугледжана, што ўдзельнікі пагаднення ў межах нацыянальнага заканадаўства садзейнічаюць бесперашкоднаму транзіту цераз свае тэрыторыі фарміравання па аказанні дапамогі, аснашчэння і матэрыялаў забеспячэння боку, які іх прадастаўляе, што накіроўваюцца для папярэджання і ліквідацыі НС на тэрыторыі боку, які запытвае дапамогу.

Транспартныя расходы і расходы на аказанне медыцынскай дапамогі, звязаныя з раненнем або смерцю членаў фарміравання па аказанні дапамогі пры папярэджанні і/або ліквідацыі НС, ускладаюцца на бок, які запытвае дапамогу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 14 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:14.10.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:711
 
Ключевые слова:
МЧС Содружество независимых государств Чрезвычайная ситуация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме