https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мастачцы Валянціне Шоба і скульптару Сяргею Парцянкову з Беларусі прысудзілі прэмію Тэйлара


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Францыі.
Прэстыжная ўзнагарода прысуджана 25 лістапада ў час правядзення мастацкай выстаўкі Art Capital, якая праводзіцца ў выставачным комплексе "Гран Пале" ў Парыжы.

Уручэнне прэміі Тэйлара беларускім мастаку і скульптару адбудзецца ўпершыню. Мастачка Валянціна Шоба з Гродна і скульптар Сяргей Парцянкоў з Гомеля прымаюць удзел у выстаўцы Art Capital у рамках беларускага павільёна ў "Гран Пале".

Работа Сяргея Парцянкова была дастаўлена ў Парыж у апошні дзень перад адкрыццём экспазіцыі авіякампаніяй "Белавія" і пры падтрымцы Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Беларускі павільён у "Гран Пале" арганізаваны па ініцыятыве пасольства Беларусі ў Францыі пры актыўным садзейнічанні Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Культурнага цэнтра Беларусі ў Францыі і ААТ "Пріорбанк", а таксама Аркадзя Валадося - беларуса, які пастаянна пражывае ў Францыі.

Прэмія Тэйлара ўручаецца штогод у двух напрамках мастацтва: жывапіс і скульптура. Рашэнне аб уручэнні прэміі прымае камісія, што складаецца з 12 чалавек, якіх выбіраюць галасаваннем члены Асацыяцыі імя барона Тэйлара.

Асацыяцыя імя барона Тэйлара зарэгістравана 7 снежня 1844 года баронам Тэйларам пад афіцыйнай назвай "Тэйлар. Асацыяцыя мастакоў, скульптараў, архітэктараў, гравюршчыкаў і дызайнераў".

Асноўнымі мэтамі асацыяцыі з`яўляюцца аказанне падтрымкі мастакам, развіццё і стымуляванне мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях. Асацыяцыя займаецца арганізацыяй вернісажаў, выставак, канферэнцый і заснаваннем прызоў і прэмій. Кіруючы склад асацыяцыі ўключае 37 чалавек.

26 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:620
 
Ключевые слова:
Искусство Премия Тейлора Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме