https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Жыхарка Расіі паспрабавала заплаціць прыставу савецкімі пяцірублёўкамі


Пра гэта паведаміла рэгіянальнае ўпраўленне Федэральнай службы судовых прыставаў.
Жыхарка Арэнбургскай вобласці, якая завінавацілася за камунальныя паслугі больш за 60 тысяч расійскіх рублёў, спрабавала расплаціцца з прыставамі пяцірублёвымі купюрамі, выпушчанымі ў Савецкім Саюзе. 

Даўжніца атрымала па пошце пастанову аб завядзенні выканаўчай вытворчасці па абавязку. У яе заставалася магчымасць пагасіць доўг добраахвотна, і яна вырашыла скарыстацца прапановай. Жанчына прыйшла на прыём да прыстава і прад`явіла пяць савецкіх пяцірублёвымі купюр. Яна сцвярджала, што цяперашняя цана банкнот значна перавышае суму доўгу.

Прыстаў не прыняў састарэлыя грашовыя знакі, аднак жанчыне гэта здалося несправядлівым. Яна напісала скаргу кіраўніцтву абласнога ўпраўлення ФССП, прыклаўшы да ліста тыя самыя купюры.

Ва ўпраўленні адзначылі, што адказ на скаргу будзе падрыхтаваны ва ўстаноўленыя тэрміны, але паабяцалі, што прыставы не спыняць спробаў спагнаць доўг.

Звязда, 21 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:21.06.2016
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:476
 
Ключевые слова:
Судебный пристав Нумизматика Оренбург Происшествия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме