https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за напад у Арланда


Зьвязанае з ісламістамі агенцтва навін Amaq паведаміла ў нядзелю, што напад ў Арланда зрабіў баец групоўкі «Ісламскай дзяржава».
«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за бойню ў горадзе Арланда (штат Флорыда).

Як паведаміла Радыё «Аль-Байан», якое знаходзіцца пад кантролем ісламістаў, Амар Матын, які забіў і параніў больш за сто чалавек у начным гей-клюбе гораду, зьяўляецца адным з салдатаў Халіфату ў Амэрыцы.

Раней прадстаўнікі ФБР заявілі, што Амар Матын незадоўга да злачынства патэлефанаваў у паліцыю і заявіў аб сваёй адданасьці групоўцы «Ісламская дзяржава».

Паводле дадзеных амэрыканскіх СМІ, амэрыканец аўганскага паходжаньня Амар Матын з 2007 году працаваў у прыватнай ахоўнай кампаніі G4S. Кіраўніцтва кампаніі заявіла, што цалкам супрацоўнічае з праваахоўнымі органамі ў расьсьледаваньні масавага забойства ў Арланда.

Былая жонка Матына Сітора Юсуф паведаміла журналістам, што ён быў псыхічна неўраўнаважаным чалавекам, біў яе.

Ахвярамі масавага забойства і захопу закладнікаў у начным гей-клюбе гораду Арланда ў ноч з суботы на нядзелю сталі 50 чалавек, 53 былі шпіталізаваныя з раненьнямі. Падчас вызваленьня закладнікаў злачынец быў забіты.

Радыё Свабода, 13 чэрвеня 2016
 
Дата публикации:13.06.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:763
 
Ключевые слова:
Криминал Терроризм Исламское государство Гей-клуб Орландо
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме