https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Расія адновіць авіязносіны з Егіптам толькі пасля забеспячэння бяспекі палётаў


Аб гэытм заявіў у пятніцу прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Тут неабходна забяспечыць бяспеку палётаў, бяспеку палётнай падрыхтоўкі і ўсёй інфраструктуры. Пасля гэтага можна будзе ўжо аднаўляць палёты", - сказаў Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці ёсць якія-небудзь крытэрыі, пры дасягненні якіх авіязносіны з Егіптам будуць адноўлены.

Пры гэтым Дзмітрый Пяскоў растлумачыў, што рашэнне прыпыніць авіязносіны з Егіптам датычыцца не толькі курортных напрамкаў, а ўсіх рэйсаў у гэту краіну. Сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін пагадзіўся з прапановай прыпыніць палёты ў Егіпет да выясвятлення прычын авіякатастрофы самалёта А321.

Аб рэкамендацыях прыпыніць авіязносіны з Егіптам далажыў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў па выніках пасяджэння Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта. Акрамя таго, Уладзімір Пуцін даручыў ураду адпрацаваць механізмы рэалізацыі прапаноў Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта, а таксама забяспечыць вяртанне ў краіну расійскіх грамадзян.

Самалёт A321 расійскай авіякампаніі "Кагалымавія", што выконваў рэйс 9268 Шарм-эль-Шэйх - Санкт-Пецярбург, пацярпеў катастрофу 31 кастрычніка паблізу населенага пункта Эль-Хасна на Сінайскім паўвостраве. Загінулі 217 пасажыраў і сем членаў экіпажа. Большасць пасажыраў былі расіянамі. На борце таксама знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і адзін беларус.

6 лістапада 2015, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:06.11.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:915
 
Ключевые слова:
A321 Египет Россия Авиаперевозки Катастрофа Когалымавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме