https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Многім палітыкам, краінам і інтэграцыйным аб`яднанням сёння не хапае адкрытасці і сумленнасці ў выкладанні сваіх поглядаў адносна актуальных праблем сучаснасці


Такое меркаванне выказаў галоўны рэдактар газеты "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч у час тэлепраграмы "Клуб рэдактараў", паказанай 1 лістапада ў вячэрнім эфіры канала "Беларусь 1".
"Таму на міжнароднай пляцоўцыі і ідзе гульня, і гэта датычыцца сітуацыі з Арганізацыяй Аб`яднаных Нацый. У сувязі з гэтым хацелася б прывесці ў якасці яскравага прыкладу выступленне Прэзідэнта Беларусі на нядаўняй Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку, які дакладна і недвухсэнсоўна выказаў сваю пазіцыю па многіх пытаннях, - падкрэсліў Аляксандр Карлюкевіч. - ААН як пляцоўка для перагавораў павінна існаваць, але яе пэўна трэба ўдасканальваць, і гэта залежыць ад усіх краін".

Аляксандр Карлюкевіч назваў справядлівым той факт, што ААН сёння знаходзіцца пад прыцэлам крытыкі і ацэнак з боку суверэнных дзяржаў.

"Шкада, што найбольш правільныя грамадска і сацыяльна вывераныя пазіцыі не атрымліваюць у ААН падтрымкі большасці", - дадаў ён.

У сваю чаргу галоўны рэдактар газеты "СБ. Беларусь сегодня" Павел Якубовіч заўважыў, што Арганізацыя Аб`яднаных Нацый сёння "раз`ядаецца эгаізмам адных і карпаратыўнасцю другіх".

Галоўны рэдактар часопіса "Медицина", акадэмік - сакратар Аддзялення медыцынскіх навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Мікалай Сердзючэнка назваў відавочным той факт, што "ААН устаранілася ад многіх праблем, якія, тым не менш, існуюць і якія трэба вырашаць".

2 лістапада 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:784
 
Ключевые слова:
ООН Геополитика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме