https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Поезд Кракаў - Варшава - Гродна пачне курсіраваць 4 верасня


Беларуская чыгунка і АТ "ПКП Інтэрсіці" ўзгаднілі курсіраванне з 4 верасня поезда па маршруце Кракаў - Варшава - Гродна, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Продаж праязных білетаў пачаты. Маршрут будзе абслугоўваць рухомы састаў польскага фарміравання. Поезд пачне курсіраваць штодзень паміж Гроднам і Кракавам цераз Варшаву, Беласток і Кузніцу.

Час адпраўлення з Гродна - 15.32, прыбыццё ў Беласток - 17.08. На станцыю Варшава-Цэнтральная поезд будзе прыбываць у 20.15, у Кракаў - у 23.04. Назад з Кракава поезд будзе адпраўляцца ў 4.46, з Варшавы - у 7.36, з Беластока - у 10.30. На канцавую станцыю ў Гродна поезд будзе прыбываць у 14.22.

Цана праязнога дакумента ў адзін бок да Кузніцы складае Br13,33, да Беластока - Br16,39, да Варшавы - Br34,31, да Кракава - Br46,77.

"Мэтай рэалізацыі праекта з`яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці і прывабнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак, задавальненне попыту на праезд у міжнародных зносінах, развіццё турыстычных маршрутаў", - дадалі ў БЧ.

2 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2016
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:760
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Гродна Беласток Варшава Кракаў Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме