https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Улады Масквы адхілілі 190 заявак на пікеты за захаваньне тралейбусаў


2 траўня ў сталіцы Расеі былі адмененыя адразу некалькі тралейбусных маршрутаў, у тым ліку на Цвярской вуліцы, Новым Арбаце і Бульварным кальцы.
Улады Масквы адхілілі амаль 200 заявак на правядзеньне пікетаў з патрабаваньнем захаваць тралейбусныя маршруты ў цэнтры сталіцы. Як паведамляе партыя «Яблоко», актывістам адмаўлялі «на фармальных падставах альбо прапаноўвалі перанесьці пікет у сквэры, якія знаходзяцца далёка ад скасаваных тралейбусных ліній».

У партыі дзеяньні ўладаў называюць «найгрубейшым парушэньнем правоў грамадзян». У сувязі з гэтым «Яблоко» заявіла пра намер падтрымаць актывістаў, падаўшы ў бліжэйшы час каля 40 заявак на правядзеньне пікетаў у цэнтры Масквы з 10 па 21 траўня.

Пра рашэньне сталічных уладаў прыбраць тралейбусы з часткі маршрутаў у цэнтры гораду, замяніўшы іх на аўтобусы, стала вядома ў сярэдзіне красавіка. Праціўнікі гэтага рашэньня называюць яго «памылкай, якую эўрапейскія гарады зрабілі яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагодзьдзя». Паводле праціўнікаў, акрамя таго, што тралейбусы зьяўляюцца часткай гістарычнага пэйзажу Масквы, яны таксама таньнейшыя і выгаднейшыя за аўтобусы.

Нягледзячы на незадаволенасьць часткі жыхароў гораду 2 траўня ў сталіцы былі адмененыя адразу некалькі тралейбусных маршрутаў, у тым ліку на Цьвярской вуліцы, Новым Арбаце і Бульварным кальцы.

Радыё Свабода
5 траўня 2016, Менск
 
Дата публикации:05.05.2016
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:755
 
Ключевые слова:
Москва Троллейбус Зкология Городское хозяйство Электротранспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме