https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правядзенне сіламі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) якіх-небудзь наземных аперацый у Сірыі выключана


Аб гэтым заявіў 12 лютага генеральны сакратар арганізацыі Мікалай Бардзюжа.
"Гаварыць аб тым, што кіраўнікі нашых краін прымуць рашэнне аб правядзенні наземнай аперацыі за іх межамі, несур`ёзна", - сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці могуць наземныя сілы АДКБ быць выкарыстаны ў Сірыі.

Генеральны сакратар падкрэсліў, што прымяненне ваеннага патэнцыялу АДКБ можа быць ажыццёўлена толькі на тэрыторыі краін-удзельніц па рашэнні кіраўнікоў дзяржаў. У пачатку кастрычніка 2015 года, праз некалькі дзён пасля пачатку аперацыі Паветрана-касмічных сіл Расіі ў Сірыі, Мікалай Бардзюжа заяўляў, што патрэбнасці прыцягваць да яе іншыя краіны АДКБ пакуль няма.

Расія прыняла рашэнне аб правядзенні аперацыі "як суверэнная краіна, у сваёй суверэннай якасці", падкрэсліваў генеральны сакратар арганізацыі.

Расія пачала наносіць удары па баевіках у Сірыі 30 верасня 2015 года, дзейнічаючы па просьбе сірыйскага прэзідэнта Башара Асада.

У аперацыі ўдзельнічалі Паветрана-касмічныя сілы, шэраг удараў быў нанесены Ваенна-марскім флотам.

У Маскве неаднаразова падкрэслівалі, што не плануюць праводзіць наземную аперацыю на сірыйскай тэрыторыі.

Дагавор аб калектыўнай бяспецы быў падпісаны вясной 1992 года і ўступіў у сілу ў 1994-м. Уласна АДКБ была ўтворана вясной 2002 года. Цяпер у яе ўваходзяць Расія, Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Таджыкістан.

12 лютага 2016, Масква
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:12.02.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:548
 
Ключевые слова:
ОДКБ Сирия Россия Наземная операция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме