https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Па стане на 12.00 у спісах загінулых і параненых у выніку тэракту ў Анкары грамадзян Беларусі няма


Аб гэтвм паведаміла ў "Твітэры" МЗС Беларусі. "Пасольства сочыць за сітуацыяй", — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле звестак тэлеканала "Еўраньюс", колькасць ахвяр тэракту, здзейсненага ўвечары 13 сакавіка ў Анкары, узрасла да 37 чалавек, 71 пацярпелы знаходзіцца ў бальніцах, 15 параненых — у вельмі цяжкім стане. Гэты тэракт стаў пятай буйной тэрарыстычнай атакай ў Турцыі за апошнія месяцы. Агульным лікам у іх загінулі больш за 200 чалавек.

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні прэзідэнту Турцыі Рэджэпу Таіпу Эрдагану, родным і блізкім загінулых, а таксама словы падтрымкі ўсяму турэцкаму народу. "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім болем і смуткам успрынялі вестку аб другім за апошні месяц жахлівым тэрарыстычным акце ў сталіцы Турцыі, у выніку якога загінула і пацярпела вялікая колькасць людзей", — гаворыцца ў спачуванні.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2016
 
Дата публикации:14.03.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:522
 
Ключевые слова:
Турция Анкара Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме