https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заклікае КНДР забяспечыць няўхільнае выкананне рашэнняў СБ ААН


Беларусь заклікае КНДР забяспечыць няўхільнае выкананне рашэнняў Савета Бяспекі ААН і ўстрымацца ад далейшых дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі.
Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі начальніка ўпраўлення інфармацыі - прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрыя Мірончыка ў сувязі з ядзерным выпрабаваннем, ажыццёўленым 6 студзеня Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікай.

"Сёння Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка аб`явіла аб ажыццяўленні падземнага выпрабавання вадароднай зброі. На жаль, гэтыя дзеянні з`яўляюцца парушэннем шэрага адпаведных рэзалюцый Савета Бяспекі ААН", - адзначаецца ў каментарыі.

"Рэспубліка Беларусь, будучы адной з нямногіх краін, якія добраахвотна адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй, нязменна выступае за ўмацаванне міжнароднага рэжыму нераспаўсюджвання, - падкрэсліў Дзмітрый Мірончык. - Беларускі бок упэўнены ў тым, што сапраўдны і ўстойлівы мір і стабільнасць як у рэгіянальным, так і ў больш шырокім міжнародным кантэксце могуць быць дасягнуты толькі ў працэсе перагавораў, на аснове партнёрства паміж краінамі і без апоры на зброю масавага знішчэння. Зноў заклікаем КНДР забяспечыць няўхільнае выкананне рашэнняў Савета Бяспекі ААН і ўстрымацца ад далейшых дзеянняў, якія могуць прывесці да эскалацыі".

6 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.01.2016
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:632
 
Ключевые слова:
КНДР Ядерное оружие Испытания
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме