Новае выданне «Mein Kampf» коштам 59 еўра налічвае дзве тысячы старонак. Яно выпушчана мюнхенскім Інстытутам сучаснай гісторыі і ўключае ў сябе каментары даследчыкаў, а таксама аналіз ідэалогіі нацысцкага лідэра, якая, на думку навукоўцаў, з`яўляецца важным гістарычным і адукацыйным інструментам.
Кіраўнік асацыяцыі настаўнікаў Германіі Ёзаф Краўс ўхваліў перавыданне «Mein Kampf». На яго погляд, навуковыя каментары, якімі забяспечана кніга, дапамогуць развеяць «цёмны міф». «Мой педагагічны вопыт паказвае: тое, што забаронена, узбуджае цікаўнасць», - прыводзіць яго словы Sky News. Краўс упэўнены, што такім чынам, праца Гітлера будзе дэмістыфікавана.
Звязда, 10 студзеня 2016
Звязда, 10 студзеня 2016