https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ад тэрактаў у Парыжы загінулі і пацярпелі грамадзяне 15 дзяржаў


У выніку тэрактаў у Парыжы 13 лістапада загінулі і пацярпелі грамадзяне 15 дзяржаў, паведамляе The Guardian.
Паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых двое грамадзян Алжыра, трое бельгійцаў, адзін грамадзянін Вялікабрытаніі, два — Мексікі, адзін — Марока, два — Партугаліі, адзін — Іспаніі, два — Румыніі, адзін — Швецыі, два — Чылі, яшчэ два — Туніса і адзін грамадзянін ЗША. Ёсць таксама звесткі аб пацярпелых грамадзянах Швейцарыі і Бразіліі. Астатнія пацярпелыя і загінулыя — грамадзяне Францыі, піша брытанскае выданне. 

Раней паведамлялася пра аднаго пацярпелага грамадзяніна Беларусі, аднак пазней беларускае МЗС абвергла гэту інфармацыю.

Паводле апошніх звестак, у выніку серыі тэрактаў у Парыжы загінулі 129 чалавек, больш як 350 атрымалі раненні. У пасольстве Францыі ў Беларусі адкрытая кніга спачуванняў. Пакінуць запісы ў кнізе можна будзе з 16 лістапада з 9.30 да 12.30 і 14.30 да 17.00. Апрача таго, выказаць словы падтрымкі французскаму народу грамадзяне Беларусі могуць, адправіўшы паведамленні на электронны адрас пасольства: www.webmestre.by@diplomatie.gouv.fr. У дыппрадстаўніцтве запэўнілі, што "усе прынесеныя спачуванні, запісаныя ў кнізе спачуванняў і атрыманыя па электроннай пошце, будуць перададзеныя французскім уладам".

Тым часам беларусы працягваюць несці кветкі і свечкі да пасольства Францыі ў Мінску.

БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2015
 
Дата публикации:15.11.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:624
 
Ключевые слова:
Теракт Париж Франция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме