https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У французскім Туркуэне адкрылася выстава Марка Шагала


Пра гэта паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі.
24 кастрычніка ў Туркуэне, які знаходзіцца ў рэгіёне Нор — Па-дэ-Кале (Францыя), адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы твораў Марка Шагала "Ад палітры да майстэрства".

У вернісажы ўзялі ўдзел мэр Туркуэна прэзідэнт групы дружбы "Францыя — Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі Жэральд Дарманэн, пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка, ганаровы сенатар парламента Францыі Іван Рэнар, унучкі Шагала Мерэт і Бэла Меер, прадстаўнікі мэрыі горада і грамадскасці.

Выстава ўяўляе сабой супастаўленне габеленаў паводле матываў літаграфій і карцін Шагала, увасабляе панараму асноў тэматычных кірункаў творчасці мастака і асабліва яго супрацоўніцтва з выканаўцай габеленаў Івэтай Кокі-Прэнс.

Падчас вернісажу мэр Туркуэна адзначыў ролю творчасці Шагала для сусветнай культуры, заўважыўшы, што вялікі майстар нарадзіўся ў беларускім горадзе Віцебску.

Пасля адкрыцця выставы Дарманэн і Латушка на сустрэчы ў мэрыі горада абмеркавалі пытанні беларуска-французскага міжпарламенцкага супрацоўніцтва па лініі груп дружбы, актывізацыю рэгіянальных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй.

З улікам падпісанага ў 2015 годзе пагаднення паміж Партызанскім раёнам Мінска і Туркуэнам дасягнутыя дамоўленасці аб рэалізацыі далейшых сумесных праектаў у межах пабрацімскіх кантактаў.

Латушка праінфармаваў прэзідэнта групы дружбы "Францыя — Беларусь" аб развіцці гандлёва-эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Францыяй, планах па рэалізацыі сумесных праектаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2015
 
Дата публикации:25.10.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:731
 
Ключевые слова:
Беларусь-Франция Марк Шагал Віцебск Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме