https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўку "Беларусь і беларусы" чакаюць у краінах Еўропы і Азіі ўвесь 2016 год


Аб гэтым 19 студзеня паведаміў дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Алег Рыжкоў на адкрыцці выстаўкі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.
Алег Рыжкоў расказаў, што экспазіцыйны графік выстаўкі распісаны на ўвесь 2016 год, яе чакаюць у краінах Еўропы, Азіі - аж да Японіі.

Арганізатары разлічваюць, што яна будзе даступна шырокай аўдыторыі. Яе ўбачаць не толькі наведвальнікі пасольстваў, але і важных міжнародных дзелавых, культурных мерапрыемстваў. У МЗС экспазіцыю адкрыла намеснік міністра Алена Купчына.

Паводле яе слоў, у 2016 годзе, які аб`яўлены ў краіне Годам культуры, трэба будзе прадоўжыць умацаванне незалежнай Беларусі, яе дзяржаўнасці, а таксама ідэнтычнасці, у тым ліку на міжнароднай арэне.

Гэтаму будзе садзейнічаць і мабільны выставачны праект.

"Беларусь і беларусы", які дае кароткую характарыстыку культурным дасягненням, на даступнай мове расказвае аб гісторыі краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад`емную частку сусветнай супольнасці.

Выстаўка складаецца з мабільных канструкцый, на якіх размешчаны тэматычныя малюнкі, фатаграфіі прадметаў, дакументаў, невялікія тэксты з тлумачэннямі на беларускай і англійскай мовах. Змест дзеліцца на два тэматычныя комплексы, адзін з іх прысвечаны гісторыі Беларусі, другі - культурным дасягненням.

19 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.01.2016
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:627
 
Ключевые слова:
Выставка История Беларуси Год культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме