https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Створаны Міжнародны геатэрмальны альянс


Аб стварэнні Міжнароднага геатэрмальнага альянсу (Global Geothermal Alliance) аб`явілі 7 снежня на Сусветнай канферэнцыі ААН па пытаннях змянення клімату, якая праходзіць у парыжскім прыгарадзе Ле-Буржэ.
Як адзначаецца ў заяве арганізацыі, асацыяцыя прызначана садзейнічаць супрацоўніцтву паміж краінамі ў сферы вывучэння і выкарыстання геатэрмальнай энергіі. Паводле даных альянсу, геатэрмальныя рэсурсы маюць 90 краін у свеце, аднак толькі 24 дзяржавы выкарыстоўваюць іх, што складае 6 працэнтаў ад патэнцыялу гэтага віду энергетыкі, або 12 гігават у год.

Удзельнікі супольніцтва маюць намер да 2030 года ў пяць разоў павялічыць сусветную выпрацоўку геатэрмальнай электраэнергіі і ў два разы - цеплавой энергіі, атрыманай з геатэрмальных крыніц. У альянс уваходзяць як краіны, якія яшчэ не пачалі прымяненне геатэрмальных тэхналогій, так і дзяржавы, якія даўно выкарыстоўваюць іх.

Еўрапейскіх краін у ім чатыры - Францыя, Ісландыя, Польшча і Швейцарыя. Таксама ў яго ўваходзіць Турцыя. Сярод краін Афрыкі - Егіпет, Кенія, Уганда, Зімбабвэ і шэраг іншых. Сярод дзяржаў Лацінскай Амерыкі - Балівія, Калумбія, Коста-Рыка, Эквадор, Сальвадор, Гватэмала, Гандурас, Мексіка, Нікарагуа, Перу.

7 снежня 2015, Парыж
БЕЛТА - ТАСС
 
Дата публикации:07.12.2015
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:712
 
Ключевые слова:
Энергетитка Геотермальный альянс ООН
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме