https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На тэрыторыі Украіны забароненая дэманстрацыя расійска-беларуска-ўкраінскага тэлесерыяла "Воўчае сонца"


Серыял зняты расійскім рэжысёрам Сяргеем Гінзбургам і расказвае пра падзеі 1924 года.
Дзяржаўнае агенцтва Украіны па пытаннях кіно анулявана дзяржаўнае пасведчанне і адмяніла дзяржаўную рэгістрацыю серыяла "ў межах выканання ўскладзенага на яго задання адносна абароны інфармацыйнай прасторы Украіны на падставе рашэння Экспертнай камісіі па пытаннях распаўсюджвання і дэманстрацыі фільмаў пры Дзяржкіно". 

Пры гэтым у паведамленні памылкова паказаны год выпуску серыяла (2012-ты замест 2014-га) і названыя не ўсе вытворцы (толькі Беларусь і Украіна). 

Па сюжэту кінасерыяла малады чэкіст дастаў інфармацыю, што праз два месяцы на тэрыторыю СССР пачнецца ўварванне белаэмігранцкіх войскаў, падрыхтаванае брытанскай разведкай. Асноўны ўдар плануецца нанесці з тэрыторыі Польшчы. Кіраўніцтва АДПУ НКУС ставіць перад чэкістам задачу прадухіліць напад, стаўшы даверанай асобай генерала, камандуючага аперацыяй і будучага вярхоўнага правіцеля захопленых тэрыторый у Беларусі і Украіне.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2015
 
Дата публикации:27.11.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:578
 
Ключевые слова:
Кинопрокат "Волчье солнце" Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме