https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Спецыяльны рэжым, уведзены Украінай на сваёй мяжы ў сувязі з тэрактамі ў Парыжы, будзе дзейнічаць да 28 лістапада


Гэта вынікае з заявы міністра ўнутраных спраў краіны Арсена Авакава.
"У сувязі з трагічнымі падзеямі ў Парыжы, што здарыліся ў ноч з 13 на 14 лістапада, з мэтай папярэджання дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне на наступныя два тыдні праваахоўныя структуры пераходзяць на ўзмоцнены рэжым працы", — гаворыцца ў дакуменце.

У адпаведнасці з рашэннямі, прынятымі 14 лістапада на каардынацыйнай нарадзе пад старшынствам прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, ключавыя аб`екты інфраструктуры (аэрапорты, вакзалы, аўтастанцыі, метрапалітэн, трасы і масты дзяржаўнага значэння, аб`екты ваенна-прамысловага комплексу і інш.), дыпламатычныя прадстаўніцтвы, месцы масавага знаходжання людзей пераводзяцца на ўзмоцнены рэжым аховы. Для арганізацыі бяспекі задзейнічаны ўвесь асабовы склад органаў унутраных спраў (Нацыянальная паліцыя, Нацыянальная гвардыя, Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўная пагранічная служба).

Адміністрацыя Дзяржпагранслужбы Украіны паведаміла аб узмацненні кантролю ў пунктах пропуску ўздоўж усёй лініі мяжы. Асаблівая ўвага надаецца выхадцам "з краін зоны рызыкі".

"Ажыццяўляецца паглыбленая праверка пашпартных дакументаў і супрацьдзеянне спробам перамяшчэння цераз дзяржаўную мяжу зброі, выбуховых і радыеактыўных рэчываў і сродкаў тэрору", — зазначаецца ў паведамленні. Апрача таго, павялічаная колькасць пагранічных нарадаў, якія ажыццяўляюць ахову мяжы па-за пунктамі пропуску.

Працягласць беларуска-ўкраінскай мяжы складае 1.084 км. 14 лістапада краіны ЕС паведамілі Мінску пра ўзмацненне пагранічнага кантролю ў сувязі з тэрактамі.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2015
 
Дата публикации:15.11.2015
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:876
 
Ключевые слова:
Украина Граница Франция Теракт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме