https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Паштовая марка "Слуцкія паясы" ўвайшла ў дзясятку лепшых марак свету


Аб гэтым паведамляе РУП "Белпошта".
Беларускі марачны ліст "Слуцкія паясы" заняў шостае месца на міжнародным конкурсе на лепшую марку свету 2014 года "Вялікі прыз выставы WIPA" ў Аўстрыі.

Дызайн маркі распрацавала Алена Мядзведзь. "Мастацкая паштовая марка выраблена ў выглядзе раўнабедранага трохвугольніка. Прадукцыя надрукавана лістамі з пяці марак. Іх незвычайнае размяшчэнне ў выглядзе "тэт-бэша", калі кожная марка знаходзіцца ў перавернутым становішчы ў дачыненні да другой, дазволіла стварыць арыгінальны "паштовы пояс", — адзначылі ў "Белпошце".

У конкурсе ўдзельнічала больш за 70 краін. Першае месца заняў іспанскі блок "Агіла Імперыял", другое — венгерскі блок "Вяртанне спадчыны Сеўсо", трэцяе — блок "80-я гадавіна FSPL" з Люксембурга.

Беларусь ужо трэці раз уваходзіць у дзясятку лідараў на конкурсе WIPA: у 2007 годзе блок "200 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды" заняў дзясятае месца, а ў 2011 годзе сёмае месца дасталося блоку "850-годдзе стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай".

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2015
 
Дата публикации:11.07.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:914
 
Ключевые слова:
Белпошта Филателия Конкурс WIPA
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме