https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прадстаўнікі сепаратыстаў: Перамовы ў Мінску праходзілі складана і мелі падрыхтоўчы характар


Пра гэта паведамляе інфармагенцтва сепаратыстаў Новороссия.
Перамовы падчас мінскай сустрэчы "праходзілі складана і мелі падрыхтоўчы характар", заявіў адзін з яе ўдзельнікаў, прадстаўнік сепаратыстаў ад так званай Луганскай народнай рэспублікі Уладзіслаў Дзяйнега.

Паводле слоў Дзяйнегі, дата наступнай сустрэчы яшчэ не вызначаная. 

Пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе прайшло вечарам 24 снежня ў Мінску ў закрытым рэжыме і доўжылася больш за пяць гадзін. Яго вынікі невядомыя, бо пасля заканчэння ўдзельнікі перамоў адразу раз`ехаліся, не стаўшы размаўляць з прэсай. 

У перамовах, нагадаем, удзельнічалі афіцыйны прадстаўнік старшыні АБСЕ па пытаннях урэгулявання сітуацыі ва Украіне Адэльхейд Тальявіні і былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, пасол Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў і прадстаўнікі сепаратыстаў з так званых луганскай і данецкай народных рэспублік — Уладзіслаў Дзяйнега і Дзяніс Пушылін. 

Напярэдадні Адэльхейд Тальявіні паведаміла, што на сустрэчы ў Мінску плануецца абмеркаваць чатыры блокі пытанняў: спыненне агню ўсімі бакамі, адвод усімі бакамі цяжкай тэхнікі, абмен палоннымі "усіх на ўсіх", дастаўка гуманітарных грузаў на падкантрольныя баявікам тэрыторыі для прадухілення гуманітарнай катастрофы. 

Аб правядзенні ў Мінску сустрэч кантактнай групы 24 і 26 снежня дамовіліся ў панядзелак прэзідэнты Украіны Пётр Парашэнка, Францыі Франсуа Аланд, Расіі Уладзімір Пуцін і канцлер Германіі Ангела Меркель падчас тэлефоннай размовы. 

Як паведаміла прэс-служба ўкраінскага прэзідэнта, суразмоўцы "згадзіліся з неабходнасцю выконваць усе пункты мінскіх дамоўленасцяў, сярод якіх пытанні спынення агню, выхаду на лінію размежавання, якая замацаваная ў мемарандуме ад 19 верасня, адводу войскаў і цяжкага ўзбраення, а таксама найхутчэйшага вызвалення ўсіх заложнікаў". 

Ці адбудзецца пасяджэнне кантактнай групы ў Мінску 26 снежня, пакуль невядома.

Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2014
 
Дата публикации:25.12.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1563
 
Ключевые слова:
Минский формат Украина Донецк Луганск Сепаратизм
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме