https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дата чарговага пасяджэння трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны дагэтуль не вызначаная


Пра гэта паведаміў прадстаўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Савета нацыянальнай бяспекі і абароны (СНБА) Украіны Андрэй Лысенка 18 снежня на брыфінгу ў Кіеве.
"Зараз ідуць рабочыя сустрэчы і тэлефонныя размовы наконт каардынацыі па арганізацыі гэтай сустрэчы. Мы яшчэ не можам сказаць пра дакладную дату гэтай сустрэчы, перамовы працягваюцца", — цытуе Лысенку агенцтва УНІАН. 

Пры гэтым прадстаўнік СНБА падкрэсліў: "Украінскі бок зацікаўлены ў тым, каб гэтая сустрэча прайшла як мага хутчэй". 

Напярэдадні, 17 снежня, прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што пасяджэнне кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны можа прайсці ў Мінску ў нядзелю, 21 снежня. "У чацвер, пятніцу адбудзецца відэаканферэнцыя ў фармаце трохбаковай кантактнай групы, і ёсць надзея, што ў нядзелю ў Мінску адбудзецца пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы", — сказаў Парашэнка.

На мінулым тыдні паведамлялася, што сустрэча кантактнай групы ў фармаце Украіна — Расія — АБСЕ з удзелам данбанскіх сепаратыстаў плануецца ў Мінску 9 снежня. Затым называліся даты 11 і 12 снежня. У выніку перамовы так і не адбыліся. 

16 снежня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што затрымка склікання кантактнай групы ў Мінску звязаная з жаданнем самаабвешчаных Данецкай і Луганскай народных рэспублік абмеркаваць эканамічнае ўзаемадзеянне з Украінай.

БелаПАН
Мінск, 18 снежня 2014
 
Дата публикации:18.12.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:643
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Минский формат
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме