Як паведамляе прэс-служба выканкама, удзельнікі пасяджэння дапрацавалі і ўзгаднілі тры праекты дакументаў: Пераліку статыстычных паказчыкаў агульнага дабрабыту людзей і ўмоў іх жыцця, Нарматываў "якасці жыцця" ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай і Прапаноў да распрацоўкі нарматываў "якасці жыцця" ў адпаведнасці з міжнароднай практыкай.
Вырашана прасіць выканаўчы камітэт накіраваць матэрыялы пасяджэння рабочай групы членам Кансультатыўнага савета па працы, міграцыі і сацыяльнай абароне дзяржаў СНД і назіральнікам у ім, а Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі — праінфармаваць па гэтым пытанні ўдзельнікаў XXVIII пасяджэння кансультатыўнага савета.
Задача распрацаваць нарматывы "якасці жыцця" была пастаўленая ў Плане мерапрыемстваў па рэалізацыі першага этапу Стратэгіі эканамічнага развіцця СНД на перыяд да 2020 года. Пад нарматывам "якасці жыцця" маецца на ўвазе стандарт у задавальненні патрэбнасцяў насельніцтва, што падтрымліваецца краінамі Садружнасці на досыць высокім узроўні . Мэтай фарміравання нарматываў з`яўляецца ўсталяванне мінімальнага ўзроўню дзяржаўных гарантый для забеспячэння рэалізацыі прадугледжаных канстытуцыямі сацыяльна-эканамічных правоў грамадзян і адначасова вызначэнне арыенціра для ажыццяўлення сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, скіраванай на забеспячэнне ўстойлівага развіцця краін.
Нарматывы "якасці жыцця" распрацоўваюцца па наступных кірунках: дабрабыт, сацыяльная абарона насельніцтва, здароўе, адукацыя, жыллёвыя ўмовы, якасць прадукцыі і паслуг, экалагічная сітуацыя, прававая абароненасць, культура, фізічная культура і спорт, турызм.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 26 сакавіка 2015
Мінск, 26 сакавіка 2015