https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ЗША дадуць вайсковую тэхніку Ўкраіне. Пакуль што небаявую


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама санкцыянаваў ў сераду прадастаўленьне Ўкраіне чарговай партыі небаявой ваеннай тэхнікі і абсталяваньня на суму 75 мільёнаў даляраў.
Акрамя гэтага ўкраінскай арміі будуць прадастаўлены 230 вайсковых усюдыходаў Humvee.

Амэрыканскія сродкі інфармацыі цытуюць неназванага амэрыканскага афіцыйнага прадстаўніка, які заявіў пра тое, што ў той час, як Злучаныя Штаты лічаць, што канфлікт на ўсходзе Ўкраіны ня можа быць вырашаны ваенным шляхам, Украіне павінна быць прадстаўленая магчымасць абараніць сябе.

Гэтая партыя тэхнікі пачне паступаць ва Ўкраіну праз шэсьць месяцаў. У яе ўключаныя антыартылерыйскія радары, якія дазваляюць мамэнтальна выяўляць крыніцу артылерыйскага і мінамётнага агню, самалёты-бесьпілотнікі, якія дазваляюць весьці тактычную паветраную выведку, сродкі сувязі, прыборы начнога бачаньня і машыны хуткай дапамогі.

У Злучаных Штатах працягваюцца дэбаты аб тым, ці прадастаўляць Украіне баявое ўзбраеньне. У той час, як на карысьць такога рашэньня публічна выказаліся міністар абароны ЗША Эштан Картэр і кіраўнік нацыянальнай выведкі Джэймс Клэпэр, прэзыдэнт Барак Абама пакуль не прыняў рашэньня па гэтым пытаньні.

Радыё Свабода, 12 сакавіка 2015
 
Дата публикации:12.03.2015
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:1057
 
Ключевые слова:
Украина Война Военная техника США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме