https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Літоўская мытня мае намер надаць пільную ўвагу мяжы з Беларуссю


Пасля зніжэння транспартных патокаў з расійскага Калінінграда Мытны дэпартамент Літоўскай Рэспублікі абяцае больш увагі надаваць беларускай мяжы.
"Мытны дэпартамент, які летась увёў парадак дэкларацыі гаручага ў баках пры ўездзе машын з трэціх краін, не спыняецца: цяпер думаюць, як яшчэ спыніць пападанне кантрабандных тавараў у Літву", — паведамляе інтэрнэт партал delfi.lt.

Намеснік гендырэктара Мытнага дэпартамента Вігантас Пайгозінас пасля сустрэчы з прэм`ер-міністрам Літвы Альгірдасам Буткявічусам сказаў, што сёлета спрабуюць захаваць кантроль гаручага на тым жа ўзроўні.

Прадстаўнік мытні таксама інфармаваў, што гасцей, якія прыязджаюць з трэціх краін, чакае яшчэ адна навінка. "З 1 мая абмяжуюць мытныя і падатковыя льготы для асоб, якія прыязджаюць з трэціх краін — іх паменшаць у 3 разы", — сказаў Пайгозінас. Паводле яго слоў, калі акцызныя і камерцыйныя тавары будуць увозіць часцей за тры разы на месяц, то яны будуць абкладацца падаткамі.

Паводле слоў прадстаўніка мытні, сёлета работнікі мытні ўсю ўвагу будуць надаваць мяжы з Беларуссю. "Гэта так ці інакш абумоўлена адным з суседзяў: з Калінінградскай вобласці моцна скараціліся патокі транспарту, ёсць праблемы з павышаным кантролем літоўскіх машын. Паменшыліся патокі як паліва, так і цыгарэт, таму стала большай верагоднасць завозу цыгарэт з Беларусі, — сказаў Пайгозінас. — Гэта ўмоўна, бо ніхто не можа сказаць, як зменіцца сітуацыя і ў гэтым рэгіёне".

Апошні раз кіраўнікі мытных службаў Беларусі і Літвы сустракаліся 18 снежня 2014 года ў пункце пропуску "Каменны Лог".

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі інфармаваў, што ў ходзе сустрэчы былі абмеркаваныя найбольш актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, якія тычацца развіцця інфраструктуры і планаў па рэканструкцыі пунктаў пропуску на беларуска-літоўскай мяжы, а таксама надання статусу "міжнародны" некаторым пунктам пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Беларуская і літоўская мытныя службы прынялі рашэнне аб актывізацыі работы па папярэджанні і выяўленні правапарушэнняў, звязаных з перамяшчэннем кантрабанды тавараў у цэлым, а таксама наркатычных сродкаў у прыватнасці.

Акрамя таго, удзельнікі сустрэчы абмеркавалі магчымасці паскарэння перасячэння беларуска-літоўскай мяжы, у тым ліку на аснове практыкі краін Еўрасаюза.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 сакавіка 2015
 
Дата публикации:28.02.2015
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:841
 
Ключевые слова:
Контрабанда Беларусь-Литва Таможня Граница Каралевец
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме