https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Палітык, які прыйшоў да ўлады ў Літве ў выніку парламенцкіх выбараў, адмовіўся прасіць прабачэння за свой антысеміцкі верш


Лідар літоўскіх правых Рэмігіус Жамайтайціс сказаў, што не будзе прасіць прабачэння за свій свой антысеміцкі верш. Аб гэтым піша выданне Delfi.
«Мне дзіўна, што вы ўсе так рэагуеце на гэты дурны вершык, некалі напісаны.. Але калі лічыце, што я павінен за нешта папрасіць прабачэння, то я так не лічу. Я казаў не казаў нічога благога пра яўрэйскі народ. Я кагаварыўзаў пра КДБ, НКУС і Біньяміна Нетаньяху», — заявіў Жамайтайціс. Ён дадаў, што ён не жадае сварыць народы Ізраіля і Літвы.

У 2023 годзе Жамайтайціс быў членам парламента ад еўраскептычнай партыі. Тады ён пракаментаваў у сваім Facebook знос палесцінскай школы ўладамі Ізраіля, суправадзіўшы пост вершам, што трэба ўстараняць «упаўшага яўрэя». Гэта выклікала шырокі грамадскі рэзананс і Жамайтайцісу прыйшлося пакінуць парламент краіны.

13 кастрычніка ў Літве прайшлі выбары ў Сейм (парламент рэспублікі). Новая партыя Жамайтайціса «Зара Нёмана» атрымала 14,99 працэнта галасоў і заняла трэцяе месца. У праграме партыі заяўлена аб намеры гандляваць з Расіяй і падтрыманні дружбы з Кітаем. Яна будзе прадстаўлена ў парламенце ў роўнай колькасці з двума іншымі партыямі, якія перамаглі.

Звязда, 14 кастрычніка 2024
 
Дата публикации:14.10.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:426
 
Ключевые слова:
Литва Выборы Парламент
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме