https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Латвіі прайшоў Міжнародны фестываль пяшчаных скульптур


Цэнтральны парк латвійскага горада Елгава ператварыўся ў сапраўдную пустыню.
15 мастакоў прыехалі з чатырох кантынентаў, каб прыняць удзел у Міжнародным фестывалі пяшчаных скульптур. На іх стварэнне спатрэбіліся тыдзень руплівай працы і 800 тон адборнага пяску.

Мінтаутс Бушкевічс, дырэктар Міжнароднага фестывалю пяшчаных скульптур:

- Гэта павінен быць пясок добрай кансістэнцыі, у Юрмале яго вельмі шмат, але ён не падыходзіць для скульптур, самі зярняткі, яны круглыя​​. Таму мы гэты пясок шукаем і знайшлі недалёка ад Елгавы з кар’ераў, прывезлі і, вядома, тэставалі, каб было ясна: можам складаныя скульптуры зрабіць з яго.

Кожны з скульптараў па-свойму абыграў зададзеную тэму фестывалю «Кіно». Сярод твораў з пяску можна сустрэць легендарнага коміка Чарлі Чапліна і лагоднага Шрэка, «Сківіцы» Стывена Спілберга і фантазію на тэму «Пятага элемента» Люка Бесона.

Ірына Тафлеўская, удзельніца фестывалю (Балгарыя):

- А я вельмі моцна захапляюся ўсходняй культурай, усходнімі краінамі — Японія, Карэя, Кітай і В’етнам нават. Вельмі люблю іх легенды, містычныя гісторыі, чароўныя. І вось мне хацелася паказаць прыгажосць душы, містыкі і магіі карэйскага кіно.

Першае месца і пяшчаны «Оскар» дасталіся Інэсж Валтэрэ з Латвіі. Перамогу мастачцы прынёс бацька сучаснага трылера Альфрэд Хічкок.

Звязда, 16 ліпеня 2014
 
Дата публикации:16.07.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:826
 
Ключевые слова:
Латвия Фэст культуры Песчаная скульптура
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме