https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міграцыйны паток у бягучым годзе з Украіны ў Беларусь вырас на трэць


Аб гэтым паведаміў 19 чэрвеня начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
У студзені-маі ўжо 65 грамадзян Украіны звярнуліся ў кампетэнтныя органы Беларусі з хадайніцтвамі аб прадастаўленні ім статусу бежанца. У асноўным гэта грамадзяне Украіны, якія пражываюць на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей. Гэта найбольшая колькасць сярод усіх іншаземцаў. Цяпер па гэтых хадайніцтвах рыхтуюцца рашэнні, завяршаюцца ўсе працэдурныя пытанні. У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам рашэнне па такіх хадайніцтвах павінна быць прынята на працягу шасці месяцаў з моманту падачы.

Гэтыя людзі знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, пражываюць у сваіх знаёмых, у арандаваных кватэрах, а некаторыя з іх - у цэнтрах часовага размяшчэння, што хадайнiчаюць аб прадастаўленні ім статусу бежанцаў. Яны маюць права на атрыманне матэрыяльнай дапамогі пры адпаведным звароце ў кампетэнтныя органы. Таксама тым асобам, якія не маюць магчымасці самастойна пасяліцца, аплачваецца арэнда кватэр. "Мы павінны прымаць усіх, хто звяртаецца. Беларусь ажыццяўляе дадатковыя меры па стварэнні ўмоў, месц для размяшчэння гэтай катэгорыі асоб, іх сацыяльнай адаптацыі, прадастаўлення магчымасці працаўладкавання, медыцынскай дапамогі", - сказаў начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі. Цяпер віцебскі пункт размяшчэння мае 24 месцы, гомельскі - 32, брэсцкі - 12 месц.

"Мы стараемся па кожным грамадзяніне Украіны, які звярнуўся, знайсці прававыя падставы для ўрэгулявання яго прававога статусу на тэрыторыі Беларусі. Гэта значыць, калі ў яго ёсць блізкія сваякі тут, ён можа атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне ў Беларусі; калі ў яго ёсць падставы для атрымання грамадзянства Беларусі, ён таксама можа падаць адпаведнае хадайніцтва. Калі ніякіх іншых падстаў для знаходжання няма, то такі чалавек рэгіструецца і прымаецца яго хадайніцтва аб прадастаўленні статусу бежанца", - паведаміў Аляксей Бягун.

Акрамя таго, ён расказаў, што на трэць павялічылася колькасць украінцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі для занятку аплатнай працоўнай дзейнасцю, а таксама ў мэтах атрымання дазволу на пастаяннае пражыванне для ўз`яднання сям`і. Вяртаюцца і этнічныя беларусы, якія раней у выніку абставін пражывалі на тэрыторыі Украіны. Усяго на 1 чэрвеня бягучага года амаль 400 грамадзян Украіны звярнуліся з хадайніцтвам аб атрыманні дазволу на пастаяннае пражыванне на тэрыторыі Беларусі ў сувязі з рэгістрацыяй шлюбу з яе грамадзянамі, а таксама ў сувязі з уз`яднаннем сям`і і па іншых прадугледжаных заканадаўствам падставах. Яшчэ каля 700 грамадзян Украіны ў гэты перыяд атрымалі дазвол на часовае пражыванне па прычыне занятку працоўнай дзейнасцю.

У адпаведнасці з патрабаваннямі міжнародных пагадненняў і нацыянальным заканадаўствам Беларусі, бежанцам лічыцца асоба, якая пакінула дзяржаву грамадзянскай прыналежнасці, апасаючыся праследавання па расавым, рэлігійным, сацыяльным і палітычным прынцыпе, якая не хоча або не можа скарыстацца абаронай сваёй дзяржавы. У сувязі з гэтым з той колькасці, якая хадайнічае ў Беларусі аб прадастаўленні статусу бежанцаў, толькі 30 працэнтаў атрымлівае яго або дадатковую абарону. "У любым выпадку праходзіць індывідуальны разгляд кожнага хадайніцтва, даецца індывідуальная ацэнка, наколькі той, хто хадайнічае аб прадастаўленні яму такога статусу, адпавядае крытэрыям, якія вызначаны ў міжнародных канвенцыях і нацыянальным заканадаўстве. Рашэнняў аб масавым задавальненні хадайніцтваў не прымаецца. Дасканала ўзважваюцца ўсе абставіны", - адзначыў Аляксей Бягун.

"Любыя эскалацыі напружанасці ў дзяржаве прыводзяць да таго, што павялічваецца колькасць асоб, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статусу бежанца", - адзначыў Аляксей Бягун. Усяго ў студзені - маі бягучага года ў кампетэнтныя органы Беларусі звярнуліся больш як 160 іншаземцаў з хадайніцтвам аб прадастаўленні ім статусу бежанцаў. Гэтыя лічбы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года павялічыліся амаль на 40 працэнтаў.

19 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:823
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Беженцы Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме