https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнты Беларусі і Расіі рэальна падтрымліваюць фундаментальныя каштоўнасці народаў сваіх краін


Такую думку выказаў саветнік Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя (МАП), прэзідэнт Фонду адзінства праваслаўных народаў доктар філасофскіх навук Валерый Аляксееў.

"Удзячны нашым прэзідэнтам за тое, што яны сапраўды падтрымліваюць фундаментальныя каштоўнасці. Што такое праваслаўная вера для нас? Гэта база нашай ідэнтычнасці. Калі мы страцім нашу веру, мы страцім нашу гісторыю", - сказаў Валерый Аляксееў.

Ён таксама падкрэсліў, што народ, які не мае гісторыі, гэта значыць мінулага, - не мае і будучага. "Таму ідуць такія магутныя атакі з боку дэструктыўных сіл. Яны абрушаны на тых, хто ўсёй магутнасцю дзяржаўнай машыны спрабуе адстойваць глыбінныя інтарэсы нашых народаў", - адзначыў саветнік МАП.

Валерый Аляксееў лічыць, што абодва прэзідэнты зусім адэкватна разумеюць мэты і задачы, якія стаяць перад народамі Беларусі і Расіі.

15 траўня 2014, Салонікі
БЕЛТА

 
Дата публикации:15.05.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1026
 
Ключевые слова:
Христианство Православие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме