https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнікі спецслужбаў краін СНД абмеркавалі пытанні ўмацавання супрацоўніцтва ў сферы супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму


На пасяджэнні ў Астане кіраўнікі спецслужбаў краін СНД разгледзелі пытанні ўмацавання ўзаемадзеяння органаў бяспекі і спецыяльных службаў на прасторы Садружнасці, у тым ліку ў сферы супрацьдзеяння тэрарызму і экстрэмізму.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта Казахстана, падчас сустрэчы з удзельнікамі пасяджэння кіраўнік дзяржавы адзначыў важнасць дзейнасці згаданых органаў у сучасных умовах. "Мы бачым новыя выклікі, актывізацыю тэрарыстычных арганізацый. У гэтых умовах каардынацыя працы органаў нацыянальнай бяспекі і спецыяльных службаў вельмі важная", — сказаў Нурсултан Назарбаеў.

Прэзідэнт Казахстана падкрэсліў, што ва ўмовах працы Мытнага саюза пытанні бяспекі становяцца асабліва актуальнымі. "Межы сталі празрыстымі, правапарушальнікі могуць спакойна перамяшчацца па тэрыторыях краін. У сувязі з гэтым ваша сумесная праца, аказанне дзейснай інфармацыйнай падтрымкі адзін аднаму мае неацэннае значэнне", — заначыў Назарбаеў.

Ён звярнуў увагу, што фундаментам бяспечнага і стабільнага грамадства з`яўляецца выкананне роўнасці правоў усіх грамадзян, а таксама ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё. "Зараз мы адчуваем набліжэнне новых выклікаў, звязаных з цяжкасцямі ў сусветнай эканоміцы і падзеямі вакол сітуацыі ва Украіне. У сувязі з гэтым дзяржавамі неабходна прымаць меры перш за ўсё ўнутранага характару", — заявіў прэзідэнт Казахстана.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 лістапада 2014
 
Дата публикации:05.11.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:883
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме