https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рост інтарэсу да Беларусі з боку Захаду ёсць, але гэта рух з нізкага старту


Такое меркаванне 12 студзеня выказаў публіцыст, прафесар універсітэта Рэдфарда (Вірджынія, ЗША) Рыгор Іофэ.
Рыгор Іофэ рэгулярна піша эсэ пра Беларусь для сеткавага часопіса Eurasia Daily Monitor Джэймстаўнскага фонду, і яны нязменна запатрабаваны. Паводле слоў прафесара, абмяркоўваецца ідэя візіту ў краіну амерыканскіх палітолагаў. Гэтыя і іншыя факты даюць магчымасць гаварыць аб узрастаючым інтарэсе да Беларусі на Захадзе. "Рост ёсць, але гэта рух з вельмі нізкага старту. Узровень пазнавальнасці Беларусі на Захадзе, асабліва ў Амерыцы, на жаль, вымушае жадаць лепшага", - канстатаваў эксперт.

Значныя зрухі ў гэтым напрамку адбыліся пасля таго, як Мінск стаў перагаворнай пляцоўкай для кантактнай групы па Украіне, сказаў ён. Менавіта ў мінскім фармаце былі дасягнуты адчувальныя вынікі, падкрэсліў субяседнік. Многія сусветныя лідары, уключаючы Ангелу Меркель, па-ранейшаму гавораць аб неабходнасці выканання мінскіх пагадненняў, хаця перагаворы па ўкраінскім пытанні праходзяць і ў так званым нармандскім фармаце. Але, звярнуў увагу Рыгор Іофэ, такіх значных, як у Мінску, зрухаў яны не далі.

Публіцыст падзяліўся ўражаннямі аб сённяшняй сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, дарэчы, ужо другой па ліку. "Кожная з сустрэч з Аляксандрам Лукашэнкам выклікае вельмі моцнае ўражанне, таму што ён з`яўляецца крыніцай нейкай неверагоднай энергіі. Ён чалавек вельмі дынамічны і натуральны", - адзначыў Рыгор Іофэ. Паводле яго слоў, на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы абмяркоўваліся многія актуальныя пытанні - сітуацыя ва Украіне, у беларускай эканоміцы.

12 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.01.2015
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:893
 
Ключевые слова:
Eurasia Daily Monitor СМИ Григорий Иоффе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме