https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Івонка Сурвіла: Памятайма ўсіх нашых продкаў, якія баранілі наш край


З нагоды чарговых угодкаў Слуцкага Збройнага Чыну старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла зьвярнулася да беларусаў з традыцыйным віншавальным зваротам.
Паважаныя Суродзічы, Дарагія Сябры!

«Няхай памяць натхняе нас...»

Словы гэтыя прамовіў на сьвяткаваньні канадыйскага Дня Герояў — 11 лістапада — прадстаўнік Каралевы ў Канадзе Дэвід Лойд Джонсан.

З нагоды нашага Дня Герояў, у гэтыя 94-я ўгодкі першага дня Слуцкага Збройнага Чыну, віншую ўсіх вас з нашым вялікім нацыянальным сьвятам і жадаю, каб памяць пра нашых герояў дала нам сілу давесьці да перамогі пачатае імі змаганьне за волю свае зямлі.

Случакам не было патрэбы задумвацца, ад каго бараніць сваю незалежную дзяржаву. Да сямідзесяцігадовага прамываньня мазгоў нашага паняволенага народу ўсім было ясна, адкуль ішла пагроза.

Дарагія сябры, памятайма Случакоў. Памятайма з удзячнасьцю ўсіх нашых продкаў, якія на працягу нашае гісторыі баранілі наш край. Дзякуючы іхняй мужнасьці мы яшчэ жывем і ведаем, хто мы.

Жыве Беларусь!

Івонка Сурвіла,
Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.
Лістапад 2014.

Радыё Свабода, 26 лістапада 2014
 
Дата публикации:26.11.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1108
 
Ключевые слова:
Дзень Герояў Слуцкі збройны чын
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме