https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністры ўнутраных спраў краін СНД сустрэнуцца ў Чалпон-Аце


4—6 верасня ў Чалпон-Аце пройдзе пасяджэнне Савета міністраў унутраных спраў дзяржаў — удзельніц Садружнасці.
Як паведамляе прэс-служба Выканаўчага камітэта СНД, у праекце парадку дня мерапрыемства значыцца 10 пытанняў. Так, члены савета маюць намер абмеркаваць прыярытэтныя пытанні супрацоўніцтва МУС (паліцыі) краін СНД і ход рэалізацыі міждзяржаўных праграм барацьбы са злачыннасцю.

Акрамя таго, на пасяджэнні будуць разгледжаны праекты дакументаў, якія тычацца ажыццяўлення міждзяржаўнага вышуку асоб кампетэнтнымі органамі і вяртання непаўналетніх у дзяржавы іх пастаяннага пражывання, а таксама супрацоўніцтва ў барацьбе са злачынствамі, што ўчыняюцца з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій.

Члены савета абмяркуюць пытанні арганізацыі работы навукова-кансультацыйнага савета пры СМУС СНД у кірунку забеспячэння ўмоў для правядзення сумесных навуковых даследаванняў установамі сістэмы міністэрстваў унутраных спраў.

Будуць таксама разгледжаны кадравыя пытанні і пытанне аб інвентарызацыі нарматыўна-прававой базы СМУС.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 3 верасня 2014
 
Дата публикации:03.09.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:722
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме