https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Эўразьвяз загадаў Сэрбіі ўвесьці санкцыі супраць Расеі


Сэрбія абавязаная ўвесьці санкцыі ў дачыненьні да Расеі, калі хоча ўступіць у Эўразьвяз, заявіў эўракамісар у справах эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Ёганэс Хан напярэдадні візыту ў Бялград.
«Сэрбія юрыдычна абавязалася паступова ўзгадніць сваю пазыцыю з Эўразьвязам у цяжкіх пытаньнях, такіх, як санкцыі ў дачыненьні да Расеі. Гэта вельмі важна, і мы чакаем ад Бялграда выкананьня гэтага абавязацельства», — заявіў Хан у інтэрвію бялградзкай газэце «Вечернье новости», якое апублікавана 20 лістапада.

Эўракамісар адзначыў, што разумее гістарычныя сувязі Сэрбіі і Расеі, і ЭЗ «не прымушае Бялград рабіць просты выбар», аднак, падкрэсьліў ён, Бялград сам абвесьціў сваёй стратэгічнай мэтай уступленьне ў Эўразьвяз.

«Ваша краіна вызначыла ўступленьне ў ЭЗ як сваю ключавую стратэгічную мэту, якую прэм’ер Вучыч пацьвердзіў падчас нядаўняга візыту прэзыдэнта Пуціна ў Сэрбію. Мы чакаем ад прадстаўнікоў вашых уладаў працягу дэманстрацыі прыхільнасьці ключавой стратэгічнай мэты ўступленьня ў ЭЗ», — цытуе словы аўстрыйскага палітыка РИА-Новости.

Сэрбія атрымала афіцыйны статус кандыдата на ўступленьне ў Эўразьвяз 1 сакавіка 2012 году. Сёлета Бялград пачаў перамовы па падпісаньні пагадненьня. Раней улады краіны заяўлялі, што гатовыя выканаць усе ўмовы для далучэньня да ЭЗ, але ня стануць займаць антырасейскую пазыцыю ў сувязі з украінскім крызісам.

Рыдыё Свабода, 20 лістапада 2014
 
Дата публикации:20.11.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:899
 
Ключевые слова:
Сербия Россия Санкции Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме