https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Арсень Яцанюк назваў перамовы з Расіяй у Мінску безвыніковымі для Украіны


Безвыніковымі для Украіны назваў учарашнія перамовы ў Мінску ўкраінскі прэм`ер-міністр Арсень Яцанюк на пасяджэнні Кабінета міністраў у Кіеве 27 жніўня.
Як паведамляе РБК-Украіна, Яцанюк адзначыў: Украіна не мела асаблівых чаканняў ад учарашніх перамоў з Расіяй, але гэты шлях усё адно трэба прайсці.

"Для Украіны ёсць тры асноўныя выклікі: вайна, валютна-абменны курс і энергетыка. Учора адбыліся трохбаковыя кансультацыі, і адзіная краіна, якая не ведае, што гэтая вайна развязаная Расійскай Федэрацыяй, — гэта Расія. Як мінімум, такую выснову можна зрабіць са слоў прэзідэнта Пуціна", — сказаў Яцанюк.

Вырашыць першы з гэтых выклікаў (ваенны канфлікт) можна толькі адным спосабам: Украіна аднаўляе кантроль над мяжой, Расія спыняе пастаўкі зброі, а АБСЕ кантралюе гэты працэс, падкрэсліў кіраўнік украінскага ўрада.

Нагадаем, пасля двухбаковых перамоў з Уладзімірам Пуціным, якія прайшлі 26 жніўня ў Мінску позна вечарам у межах саміту Мытны саюз — Украіна — Еўрасаюз, украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка заявіў: перамовы былі "вельмі цяжкімі і складанымі".

"Былі вельмі цяжкія і складаныя перамовы. Дасягнутая дамоўленасць, што мы актывізуем дзейнасць трохбаковай кантактнай групы (з АБСЕ). Дамовіліся, што неадкладна пачнуцца кансультацыі пагранічнікаў. Начальнікі генштабоў таксама распачнуць кантакты", — паведаміў Парашэнка. "На базе мірнага плана будзе падрыхтаваная дарожная карта, каб як мага хутчэй выйсці на рэжым спынення агню", — дадаў прэзідэнт Украіны. Ён абмежаваўся толькі заявай, адмовіўшыся адказваць на пытанні.

Пуцін пасля сустрэчы заявіў, што ўмовы спынення агню ва Украіне з Парашэнкам прадметна не абмяркоўваліся, бо гэта ўнутраная справа Украіны. "Мы можам толькі спрыяць таму, каб стварыць становішча даверу падчас гэтага магчымага і, на мой погляд, вельмі неабходнага перамоўнага працэсу. Вось мы пра гэта гаварылі: дзе гэта магчыма, што Расія магла б зрабіць для таго, каб забяспечыць гэты працэс. А нейкіх умоў мы не выстаўлялі і не можам гэтага рабіць, я лічу, не маем на гэта ніякага права", — сказаў Пуцін.

Ён паведаміў, што гаворка ішла таксама пра магчымасць і неабходнасць аказання гуманітарнай дапамогі і Данецку, і Луганску. Дасягнутая дамоўленасць аб тым, як бакі будуць узаемадзейнічаць у гэтым кірунку.

"Гаварылі пра ўзаемадзеянне ў будучыні ў розных сектарах. У нас газавае пытанне ў тупіку. Гэта ж настолькі сур`ёзна і для нас, і для Украіны, і для нашых еўрапейскіх партнёраў. Сакрэт невялікі: "Газпром" праплаціў аванс за транзіт нашага газу ў Еўропу. НАК Украіны гэты аванс вярнуў. Практычна апынуўся падвешаным транзіт нашага газу еўрапейскім спажыўцам. Што далей вось з гэтым будзе? Гэта пытанне, якое чакае свайго карпатлівага даследчыка ў асобе нашых партнёраў — і еўрапейскіх, і ўкраінскіх", — адзначыў Пуцін.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2014
 
Дата публикации:27.08.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:775
 
Ключевые слова:
Украина Евросоюз Мытны саюз Переговоры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме