https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Першая рэпетыцыя Ільі Волкава ў Кіеве прайшла ўдала


Паводле слоў кіраўніка беларускай дэлегацыі, выканаўчага прадзюсара тэлеканала "Беларусь 2" Людмілы Барадзіной, першая рэпетыцыя прайшла ўдала.
Прадстаўнік Беларусі на міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2013" Ілья Волкаў і танцавальная група Maxi Briz апрабавалі сцэну Нацыянальнага палаца мастацтваў "Украіна", дзе 30 лістапада пройдзе фінал міжнароднага конкурсу.

"Усе, хто прысутнічаў на рэпетыцыі, станоўча аднесліся да выступлення Ільі, адзначылі яго здольнасці. Затым адбылася сустрэча з рэжысёрска-аператарскай групай, на якой агаворваліся тэхнічныя моманты выступлення. Спадзяёмся, што добрыя моманты замацуюцца і не будуць зменены", - сказала Людміла Барадзіна.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі адзначыла, што нумар Ільі карэкціраваць не трэба, ён поўнасцю гатовы. "Усё было адрэпеціравана яшчэ да прыезду ў Кіеў. Нумар зроблены на 120 працэнтаў з улікам сцэнічнага хвалявання", - дадала Людміла Барадзіна.

Наступныя рэпетыцыі канкурсанты правядуць у чацвер, 28 лістапада, пасля чаго юныя артысты дадуць прэс-канферэнцыі. Гэта адна з навацый "Еўрабачання-2013". Генеральныя прагоны адбудуцца ў пятніцу, 29 лістапада, на адным з якіх будзе прысутнічаць прафесійнае журы.

Форум праходзіць пад дэвізам "Be Creative" ("Будзь крэатыўным"). Вядучыя конкурсу - фіналістка дарослага "Еўрабачання-2013" Злата Огневіч і ўкраінскі каментатар міжнароднага конкурсу Цімур Мірашнічэнка. Спецыяльнымі гасцямі фінальнага шоу стануць пераможца дарослага еўрашоу гэтага года - 20-гадовая датчанка Эмілі дэ Форэст, а таксама пераможца дзіцячага "Еўрабачання-2012" Настасся Петрык. Фінал дзіцячага "Еўрабачання-2013" упрыгожыць выступленне спявачкі Русланы: пераможца дарослага "Еўрабачання-2004" выступіць разам з дзіцячым хорам.

Прамую трансляцыю фіналу дзіцячага "Еўрабачання-2013" з Кіева 30 лістапада будуць весці тэлеканал "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы тэлеканал "Беларусь 24".

26 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1250
 
Ключевые слова:
Евровидение-2013
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме