https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Парашэнка: У 2020 годзе Украіна падасць заяўку на членства ў ЕС


"Мэта нашых амбіцыйных рэформ — дасягнуць еўрапейскіх стандартаў жыцця і падрыхтавацца да таго, каб у дваццатым годзе падаць заяўку на членства ў ЕС", — заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 25 верасня ў Кіеве, прадстаўляючы "Стратэгію рэформ — 2020".
"Наша рэвалюцыя перамагла са спазненнем на некалькі стагоддзяў, і ў нас ёсць толькі некалькі гадоў, каб пераадолець гэта крытычнае адставанне", — прыводзіць словы Парашэнкі яго прэс-служба. 

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што рэформы павінны быць сістэмнымі, закранаць адразу ўсе палітычныя, эканамічныя і сацыяльныя інстытуты. Менавіта таму "Стратэгія-2020" прадугледжвае 60 рэформ і спецыяльных праграм, запускаць якія трэба амаль адначасова, падкрэсліў ён. 

Прэзідэнт вызначыў восем прыярытэтных сфер, змяненні ў якіх або вырашаюць вострыя праблемы, або ствараюць інстытуцыйныя перадумовы для правядзення іншых рэформ. Гэтымі прыярытэтамі ён назваў антыкарупцыйную і судовую рэформы, рэформу праваахоўных органаў, дэцэнтралізацыю і рэформу дзяржаўнага кіравання, падатковую рэформу. Таксама сярод прыярытэтаў — дэрэгуляцыя і развіццё прадпрымальніцтва, рэформа сістэмы бяспекі і абароны, рэформа аховы здароўя. 

"Да гэтага я б дадаў дзве спецыяльныя неадкладныя праграмы — энерганезалежнасці і далейшай папулярызацыі Украіны ў свеце", — адзначыў Парашэнка. 

Дырэктар дэпартамента агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Расіі Іван Салтанаўскі заявіў, што Масква не гатовая каменціраваць прагноз аб тэрмінах уваходжання Украіны ў ЕС, але відавочна, што да гэтага Кіеў павінен вырашыць усе праблемы з Расіяй. 

"Не бяруся даваць такі палітычны прагноз, таму што, зразумела, мы бачым жаданне палітычнай і дзелавой эліты, значнай часткі Украіны, але мы бачым і стан украінскага грамадства. Ва ўсякім разе праблемы з Расіяй трэба вырашаць. Мы стараемся іх вырашыць на кансультацыях з Еўракамісіяй і з Украінай. Без уліку расійскага фактару гэта даволі цяжка будзе зрабіць", — сказаў дыпламат, якога цытуе РІА Новости (Масква). 

16 верасня парламент Украіны ратыфікаваў Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС. Яго эканамічная частка ў сувязі з магчымымі санкцыямі з боку Расіі пачне імплементавацца толькі пасля 31 снежня 2015 года.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 25 верасня 2014
 
Дата публикации:25.09.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1094
 
Ключевые слова:
Украина Евросоюз Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме