https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пасяджэнні СМЗС і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД плануецца правесці ў Мінску 9-10 кастрычніка


Аб гэтым паведаміў 16 ліпеня старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.
"Як плануецца, 9 кастрычніка ў Мінску адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў, парадак дня гэтага мерапрыемства ўжо ўзгоднены. На наступны дзень, 10 кастрычніка, у Мінску збяруцца кіраўнікі дзяржаў краін Садружнасці. Паводле папярэдняй інфармацыі, большасць прэзідэнтаў краін Садружнасці маюць намер прыехаць, будуць абмяркоўвацца важныя пытанні" , - адзначыў Сяргей Лебедзеў.

Так, у парадак дня СМЗС прапануецца ўнесці 20 пытанняў, якія датычацца ўсіх напрамкаў супрацоўніцтва ў Садружнасці. На разгляд прэзідэнтаў могуць быць вынесены 17 пытанняў, сярод якіх праект Звароту да народаў дзяржаў - удзельніц СНД і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 70-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, заява кіраўнікоў дзяржаў аб захаванні і ўмацаванні міжнароднай сістэмы кантролю над наркотыкамі і шэраг іншых міждзяржаўных дакументаў.

15 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.07.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:907
 
Ключевые слова:
Содружество независимых государств 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме