https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка даў інтэрв`ю для праграмы "Весткі ў суботу" тэлеканала "Россия-1"


Аляксандр Лукашэнка 2 верасня даў інтэрв`ю расійскаму журналісту Сяргею Брылёву — вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Россия-1".
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнка адказаў на пытанні, звязаныя з вынікамі сустрэчы кіраўнікоў краін Мытнага саюза і Украіны з удзелам высокіх прадстаўнікоў Еўрапейскага саюза, якая прайшла ў Мінску 26 жніўня.

"Мы належым аднаму славянскаму свету. І ў гэтым свеце ўспыхнуў пажар. І я гэта балюча і эмацыянальна ўспрымаю, — сказаў Лукашэнка. — І калі мне пачынаюць казаць пра тое, што вось нейкія дывідэнды… Лухта! На гэтым іграць ні ў якім выпадку нельга! Бяда ў людзей. І хто мы потым будзем, калі мы з гэтага будзем даставаць нейкія гарачыя галавешкі і выкарыстоўваць для сябе?"

Гаворачы пра арганізацыю саміту, Лукашэнка адзначыў, што "проста зрабіў тое, чаго хацелі ўсе". "Парашэнка хацеў у Мінску правесці гэты саміт. Ён у Расію б не паехаў, вы ж гэта разумееце, — адзначыў Лукашэнка. — Гэта не я крычаў: давайце, прыязджайце ў Мінск. Гэтая ідэя была Парашэнкі. І без Пуціна гэтая сустрэча тут бы не адбылася".

Падчас інтэрв`ю Лукашэнка падзяліўся меркаваннем аб шляхах найхутчэйшага ўрэгулявання ўнутрыўкраінскай сітуацыі і расказаў аб кроках беларускага боку па змякчэнні некаторых гуманітарных наступстваў падзей ва Украіне.

Ён таксама адказаў на пытанні аб далейшай эвалюцыі Еўразійскага саюза, перспектывах узаемавыгаднай вытворчай кааперацыі Беларусі і Расіі ў галіне перапрацоўкі і паставак сельскагаспадарчай прадукцыі ва ўмовах уведзеных расійскім бокам абмежаванняў на імпарт тавараў з шэрагу краін, адзначае прэс-служба.

Чакаецца, што падрабязная версія інтэрв`ю выйдзе ў эфіры праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Россия-1" 6 верасня.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 2 верасня 2014
 
Дата публикации:02.09.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1101
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Россия Интервью
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме