https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Украінскія войскі атрымаюць загад спыніць агонь 5 верасня ў 14.00 (па беларускім часе), калі на мінскай сустрэчы будзе прыняты мірны план


Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка журналістам у кулуарах саміту НАТА ва Уэльсе пасля сустрэчы з лідарамі вядучых краін альянсу.
"Украінскія войскі атрымаюць загад спыніць агонь у пятніцу ў 11.00 (па Грынвічы, або 14.00 па беларускім часе), калі на мінскай сустрэчы будзе падпісаны пакрокавы мірны план", - сказаў Парашэнка.

Раней прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка паведаміў, што на маючай адбыцца 5 верасня ў Мінску сустрэчы кантактнай групы па Украіне прэзідэнт Пётр Парашэнка прапануе свой план дзеянняў па мірным урэгуляванні крызісу.

На думку Парашэнкі, план дзеянняў павінен змяшчаць узаемныя абавязацельствы адносна рэжыму двухбаковага спынення агню, яго маніторынг і верыфікацыю з боку АБСЕ, увядзенне буфернай пагранічнай зоны, вызваленне ўсіх заложнікаў, паведаміў Лысенка.

"Прэзідэнт Украіны спадзяецца на тое, што мірны план стане асновай для абмеркавання на сустрэчы трохбаковай кантактнай групы", - заявіў прадстаўнік СНБА.

У сваю чаргу Масква разлічвае, што на пасяджэнні кантактнай групы ў Мінску бакі скарыстаюцца планам прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. Аб гэтым кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў заявіў сёння на сустрэчы з генеральным сакратаром Савета Еўропы Т.Ягландам. Лаўроў нагадаў, што па выніках прамых кантактаў з прэзідэнтам Украіны расійскі прэзідэнт сфармуляваў ініцыятыву з сямі пунктаў, якая "нацэлена на тое, каб дапамагчы кіеўскім уладам і апалчэнцам паўднёвага ўсходу ўзгадніць і скаардынавана рэалізаваць неабходныя крокі для дээскалацыі сітуацыі".

4 верасня 2014, Ньюпарт
БЕЛТА - ІТАР-ТАСС
 
Дата публикации:04.09.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Украина Переговоры Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме