Госці свята азнаёмяцца са спрадвечнай беларускай культурай – народнымі інструментамі, песнямі і танцамі, рамёствамі і промысламі.
У праграме фестывалю – конкурс ансамбляў і выканаўцаў на народных інструментах, выстаўка ўмельцаў «Горад майстроў», канцэрты фальклорных калектываў, тэатралізаваны паказ «Старонкі ажыўшай гісторыі», а таксама сапраўдны »Пастаўскі баль».
ХVІІ Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» адбудзецца 14 – 15 чэрвеня ў Паставах.
Звязда, 9 чэрвеня 2014