https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


«Правы сэктар» выстаўляе Парашэнку ўльтыматум і пагражае паходам на Кіеў


Пра гэта гаворыцца ў заяве «Правага сэктару», апублікаванай на ягоным сайце.
Рух «Правы сэктар» патрабуе ад прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі звольніць зь Міністэрства ўнутраных справаў тых службовых асоб, якія, як сьцьвярджаюць у аб’яднаньні, вядуць у рамках антытэрарыстычнай апэрацыі падрыўную дзейнасьць.

Рух абвінавачвае міліцыянтаў у незаконных затрыманьнях і зьбіцьці сваіх актывістаў, у тым ліку «вэтэранаў баявых дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны». У вытрыманым у рэзкіх выразах адкрытым лісьце на імя прэзыдэнта «Правы сэктар» патрабуе вызваліць усіх затрыманых і адправіць у адстаўку шэраг высокіх чыноў міністэрства ўнутраных спраў Украіны, у тым ліку першага намесьніка кіраўніка ведамства Ўладзімера Еўдакімава.

«У выпадку невыкананьня нашых патрабаваньняў на працягу 48 гадзін мы будзем вымушаныя зьняць усе нашы падразьдзяленьні з фронту, абвясьціць ўсеагульную мабілізацыю рэзэрвовых батальёнаў і пачаць паход на Кіеў з мэтай правядзеньня хуткіх рэформаў у МУС. Паходныя калёны «Правага сэктару» будуць ісці з поўным рыштункам", — падкрэсьлілі ў аб’яднаньні.

У адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны апублікаваную заяву пакуль не камэнтавалі.

На ўльтыматум прарэагаваў у сваім Фэйсбуку міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў: «Пачалося... Чарговы інфармацыйны паток ад прызабытага Правага сэктару — гэтым разам прыдумалі „ўльтыматум Прэзыдэнту“. Выбарамі запахла... Ды і ўвагу трэба пераключыць... Можа хопіць будаваць міфічную легенду на крыві і горы? Можа (кіраўнік правага сэктару Дзьмітры Яраш — рэд.) скажа нарэшце, дзе гэтыя міфічныя „нашы часткі з фронту“ і якой лёгіцы і пляну служаць на вайне? Можа, хоць бы скажа, дзе гэтыя часткі, якія ніхто толкам ня бачыў, акрамя як на фота і відэа?» — напісаў міністар унутраных справаў.

Радыё Свабода, 17 жніўня 2014
 
Дата публикации:17.08.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:956
 
Ключевые слова:
Украина Правый сектор
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме