https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Акадэмік Мілан Гюрчынаў: Я здзіўлены багаццем і разнастайнасцю мінулага, веліччу культурнай традыцыі Беларусі


У Мінску праходзіць ХV Міжнародны з`езд славістаў.
23 жніўня кіраўнікі дэлегацый ХV Міжнароднага з`езда славістаў сустрэліся з кіраўніцтвам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Яны таксама пабывалі на выставе "Дасягненні айчыннай навукі — вытворчасці", азнаёміліся з экспазіцыямі археалагічных артэфактаў і рэдкіх кніг, якія былі прадстаўлены ў будынку прэзідыума НАН Беларусі.

Як адзначыў у інтэрв`ю акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя, "правядзенне XV з`езда славістаў у Мінску — гэта высокая ацэнка еўрапейскай супольнасцю дасягненняў беларускай гуманітарнай навукі". "Многіх нашых суайчыннікаў спрадвеку ведала ўся адукаваная Еўропа", — падкрэсліў ён.

Паводле слоў прафесара славянскіх моў і літаратур Беларускага ўніверсітэта ў ЗША Майкла Флера, ён прыехаў у Мінск ужо чацвёрты раз. "Уражанні ад з`езда ў мяне станоўчыя, нас добра кормяць. І на такіх з`ездах заўсёды прыемна сустракацца са старымі сябрамі", — прызнаўся вучоны.

Яшчэ адзін удзельнік з`езда, даследчык рускай літаратуры, акадэмік Мілан Гюрчынаў з Македоніі, выказаў меркаванне, што цяперашні з`езд павінен стаць лепшым па арганізацыі з усіх, што праводзіліся дагэтуль.

"Я здзіўлены багаццем і разнастайнасцю вашага мінулага. Аб гэтым мала хто ведае са славістаў іншых краін. Цяпер я ведаю, наколькі вялікая культурная традыцыя Беларусі", — сказаў ён.

БелаПАН
23 жніўня 2013 
 
Дата публикации:23.08.2013
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1729
 
Ключевые слова:
Славянский мир
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме