https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускім "майданам" у 2010 годзе камандавалі з Кіева


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 сакавіка ў інтэрв`ю для ўкраінскай тэлепраграмы "Шустэр Live".
"Я гэта праходзіў у 2010 годзе, раней яны да нас прыязджалі, гэты "Правы сектар", ён называўся неяк інакш тады, у нас кадры ёсць - вось тут спрабавалі машыны пераварочваць, - адзначыў Прэзідэнт Беларусі. - Гэта было знята ўкраінскім тэлебачаннем, расійскім, Сі-эн-эн, Бі-бі-сі і іншымі".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, усе гэтыя відэазапісы пасля склалі доказную базу і далі магчымасць прадставіць факты ў адказ на абвінавачванні з боку Захаду: "Паглядзіце, гэта не наша тэлебачанне, а вы здымалі, вось - кайло, вось - лом, вось - заточкі, вось - лапаты, вось ламаюць дзверы, вось іх твары. Усё было".

"І толькі тыя, хто гэта арганізаваў і ламаў там непасрэдна, апынуліся ў камеры. У асноўным выпусцілі. Засталіся два ці тры чалавекі, за што нас тузае Захад, што гэта палітзняволеныя", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

"Цяпер наш народ гаворыць так: калі б Лукашэнка зрабіў, як Януковіч цяпер, у нас было б тое ж самае. Але спецслужбы нашы фіксавалі - ведаеце, адкуль камандавалі нашым "майданам" у 2010 годзе? З Кіева, - заявіў Прэзідэнт Беларусі. - Аж да таго, што канкрэтным людзям: "Ну чаго, вось мы тут каля Дома ўрада, вось ламаем дзверы". - "Дык заходзь і сядай у крэсла прэм`ер-міністра, пачынай камандаваць". Мне потым перадавалі гэтыя размовы. Я да гэтага часу запомніў. Канкрэтнаму чалавеку ўказвалі, а ён стаіць і гаворыць: "Дык як заходзіць, страшнавата". - "Як страшнавата? Заходзь, заўтра раніцай разбяромся".

"Нікому галаву не праламалі, слёзатачывы газ, вадамёты не выкарыстоўвалі, ніякіх кактэйляў Молатава не было. Як мае быць, зрабілі амапаўцы. Я непасрэдна кіраваў гэтым працэсам. Ніякая не Расія, не генералы, не адміралы. Я ў сітуацыйным цэнтры ўсё гэта бачыў (дзясяткі камер на плошчы, рэжымны ж будынак - Дом урада), - расказаў Аляксандр Лукашэнка. - Я адразу сказаў: калі будуць пляваць у твар міліцыі, амапаўцам, салдатам, не дай бог, руку падымуць - імгненная адэкватная рэакцыя".

"Не ведаю, хто па прозвішчы камандаваў (з Кіева. - Заўвага БЕЛТА), але тады ўжо зараджаўся гэты "Правы сектар", ён ужо дзейнічаў. Гэтыя атрады, дарэчы, мы выціснулі. Адзін атрад і ў нас на Палессі рыхтаваўся, адзін ці два ў раёне Брэста. Мы іх хутка выкінулі адтуль. Яны рыхтаваліся на тэрыторыі Польшчы і Заходняй Украіны. Цяпер кадры паказваюць рэальныя. У нас таксама ў архівах КДБ дастаткова такіх кадраў. Мы гэта ўсё фіксавалі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

28 сакавіка 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.03.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:872
 
Ключевые слова:
Майдан Беспорядки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме