https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі культурны рух «Кліч» будзе створаны ў Малдове


У Кішынёве будзе размяшчацца Каардынацыйны савет руху.
Такое рашэнне было прынята ў Кішынёве на ўстаноўчай канферэнцыі гэтага грамадскага аб’яднання, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі пасольства Беларусі ў Малдове, Беларускай абшчыны Малдовы, асацыяцыі беларусаў муніцыпія Кішынёў «Беларусь», іншых беларускіх этнакультурных арганізацый, а таксама Таварыства дружбы Малдова-Беларусь.

Удзельнікі зацвердзілі статут Беларускага культурнага руху «Кліч», выбралі праўленне і кіраўніка руху, вырашылі шэраг іншых арганізацыйных пытанняў.

Як паведаміла кіраўнік Беларускага культурнага руху Малдовы «Кліч», кіраўнік Беларускай нядзельнай школы ў Кішынёве Ганна Мазур, Беларускі культурны рух «Кліч» будзе другой па ліку ў Малдове этнакультурнай арганізацыяй, якая мае рэспубліканскі статус (пасля Беларускай абшчыны Малдовы). У цэлым у розных гарадах і рэгіёнах Малдовы цяпер дзейнічае 8 беларускіх этнакультуных арганізацый, у краіне пражываюць амаль 6 тыс. беларусаў.

Рух «Кліч» было вырашана стварыць у Малдове перш за ўсё для актывізацыі работы з этнічнымі дзецьмі і моладдзю, якія пражываюць у рэспубліцы. Асноўнымі мэтамі гэтага руху стане захаванне, вывучэнне, развіццё і папулярызацыя беларускай культуры, мовы, гісторыі, традыцый, звычаяў, нацыянальнай і культурнай самабытнасці, духоўных і маральных каштоўнасцей беларускага народа, сімбіёз культур беларускага і малдаўскага народаў, садзейнічанне ўмацаванню двухбаковых дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Малдовай. Іншымі важнымі задачамі руху «Кліч» яна назвала захаванне беларускай дыяспары ў Малдове і развіццё яе спецыяльных інстытутаў, рэалізацыю і абарону канстытуцыйных правоў і свабод, нацыянальнай годнасці ўдзельнікаў руху, падрымку прадстаўнікоў беларускага этнасу, садзейнічанне развіццю міжкультурнага дыялогу, талерантнасці, узаемаразумення, супрацоўніцтва і дружалюбных адносін паміж беларускай дыяспарай і прадстаўнікамі іншых этнасаў і нацыянальных супольнасцей, якія пражываюць на тэрыторыі Малдовы і за яе межамі.

Звязда, 31 сакавіка 2014
 
Дата публикации:31.03.2014
Тематика:Белорусские центры, В мире
Просмотров:925
 
Ключевые слова:
Молдова Кліч Диаспора
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме