https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь заняла 16-е месца на "Еўрабачанні-2014"


Прадстаўнік Беларусі спявак Тэа (Юрый Вашчук) заняў 16-е месца на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2014", фінал якога адбыўся вечарам 10 мая ў Капенгагене (Данія).
Конкурс выйграла Канчыта Вурст з Аўстрыі (сапраўднае імя Томас Нойвірт), якая набрала 290 балаў, другое месца заняў гурт The Common Linnets з Нідэрландаў (238), трэцяе — Сана Нільсен са Швецыі (218).

Тэа выконваў песню Cheesecake і выступіў у фінале пад другім нумарам, набраўшы 43 балы. Найвышэйшую ацэнку ў 12 балаў Беларусь атрымала ад Расіі, 8 балаў — ад Арменіі, 7 балаў — ад Азербайджана, 6 балаў — ад Украіны, 5 балаў — ад Малдовы, 3 балы — ад Літвы і па адным бале — ад Чарнагорыі і Ізраіля.

Беларусь аддала 12 балаў Расіі, 10 балаў — Арменіі, 8 балаў — Украіне. Вынікі галасавання абвяшчала Алёна Ланская.

Замежныя букмекеры з самага пачатку аддавалі перамогу на "Еўрабачанні-2014" прадстаўніку Арменіі Араму Мр3, аднак пасля выступлення ў першым паўфінале рэйтынгі букмекерскіх кантор узначаліла шведка Сана Нільсен. Пасля заканчэння другога паўфіналу ў фаварыты таксама выйшла Канчыта Вурст з Аўстрыі. Беларусь у рэйтынгах букмекераў займала апошнія месцы.

Сёлета "Еўрабачанне" праходзіла на сцэне B&W Hallerne Капенгагена пад лозунгам "Далучайцеся да нас". Усяго ў конкурсе бралі ўдзел 37 краін. Беларусь удзельнічала ў "Еўрабачанні" 11 разоў і чацвёрты раз выступала ў фінале. Найлепшы вынік за ўсю гісторыю ўдзелу Беларусі ў конкурсе быў дасягнуты Дзмітрыем Калдуном, які ў 2007 годзе заняў у фінале шостае месца.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 11 мая 2014
 
Дата публикации:11.05.2014
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:1082
 
Ключевые слова:
Евровидение Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме