https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расія просіць прыхільнікаў федэралізацыі перанесці рэферэндум з 11 мая на больш позні тэрмін, каб стварыць для яго ўмовы


Аб гэтым заявіў 7 траўня Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Швейцарскай Канфедэрацыі, кіраўніком АБСЕ Дзідзье Буркхальтэрам.
"Самае галоўнае - гэта наладзіць прамы паўнацэнны дыялог паміж сённяшнімі кіеўскімі ўладамі і жыхарамі паўднёвага ўсходу Украіны, у ходзе якога прадстаўнікі паўднёвага ўсходу маглі б пераканацца ў тым, што іх законныя правы будуць гарантаваны", - падкрэсліў Прэзідэнт Расіі.

Расія зацікаўлена ў тым, каб крызіс на Украіне вырашаўся як мага хутчэй і з улікам інтарэсаў усіх грамадзян гэтай краіны, дзе яны ні пражывалі б, адзначыў Пуцін.

РФ заклікае кіеўскія ўлады неадкладна спыніць усе карныя аперацыі на паўднёвым усходзе Украіны, паколькі гэтыя дзеянні толькі ўзмацняюць сітуацыю, заявіў журналістам Прэзідэнт Расіі. Ён дадаў, што "такі спосаб вырашэння ўнутрыпалітычнага канфлікту не з`яўляецца надзейным шляхам да вырашэння ўсіх унутрыпалітычных спрэчак".

8 траўня 2014, Масква
БЕЛТА - ІТАР-ТАСС
 
Дата публикации:08.05.2014
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:896
 
Ключевые слова:
Украина Беспорядки Цветные революции Сепаратизм Федерализация Референдум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме